- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За месяцы пратэстаў праз адміністрацыйныя арышыты прайшлі сотні, калі не тысячы берасцейцаў. Сярод іх трапляюцца і вядомыя ў колах інтэлігенцыі людзі, якія, як і ўсе астатнія, церпяць за свае перакананні.
Сённяшні “Госць Рацыі” – берасцейскі краязнаўца, які спазнаў досвед 30-суткавага арышту за ўдзел у масавых мерапрыемствах Ігар Бараноўскі, які распавядае пра досвед, атрыманы за кратамі, пратэсты і рэакцыі ўлады на іх.
Ігар Бараноўскі: Свае пачуцці пасля арышту я выклаў у посце ў фэйсбуку, найперш падзякаваўшы ўсім за салідарнасць. І гэта самы галоўны досвед мой. Раней я ведаў гэта тэарэтычна, а адседзеўшы двойчы па 15 сутак у Берасці і ў ізалятары ў Століне, я гэтую салідарнаць адчуў на сабе. І гэта мяне больш за ўсё ўразіла. Што б не рабіла ўлада, якая здзяйсняе рэпрэсіі, нашая салідарнасць – гэта галоўнае і яе трэба развіваць, мацаваць і падтрымліваць. І тады мы будзем непераможныя.
Давялося мне ў адной з камер сядзець з доктарам-анэстэзіёлагам. Другі хлопец быў інжынер-праграміст буйной ІТ-кампаніі. Трэці быў – дальнабойнік, у якога раней была маленькая кавярня ў цэнтры Берасця. Гэта наша сучасная Беларусь, гэта патэнцыял Беларусі, які кідаюць за краты. Што можна сказаць пра гэта? У нас было шмат тэмаў цікавых для гаворак, але непрыемна, што мы вось так бавілі час. І гэтая ўлада лічыць, што яна штосьці добрае робіць для гэтай краіны, кідаючы людзей у вязніцы. Месяц у мяне, канешне ж, сышоў у пустую.
Пра тое, што я вынес з гэтага: канешне ж, я даведаўся, што людзі, якія са мной сядзелі, – гэта будучыня Беларусі. Гэта важны досвед. І я зразумеў, што ўсё, на чым трымаецца гэта сістэма – гэта сіла, гвалт і часам праўда, якую яны самі паміж супрацоўнікаў пашыраюць і спрабуюць на наіўных людзей яе закінуць. Але мае погляды яны толькі ўмацаваліся. Ясны факт, трошкі больш асцярожным будзеш. Не хочацца марнаваць час на пустое сядзенне, калі можна рабіць у гэты час карысныя рэчы.