be

Грамовіч Іван

Іван Грамовіч Нарадзіўся 26 ліпеня 1918 года ў вёсцы Закружка ў сялянскай сям’і. Беларускі празаік.

Скончыў у 1939 годзе літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў у 1946—1953 гг. загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь», у 1953—1954 гг. адказным сакратаром часопіса «Маладосць». У 1956 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў у 1956—1957 гг. начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1957—1958 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у 1958—1969 гг. літкансультантам СП БССР, у 1970—1975 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1946 года.

Памёр 2 ліпеня 1986 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска

Дэбютаваў апавяданнем у 1935[2] годзе (альманах «Аднагодкі»). Аўтар кніг прозы «Апавяданні» (1947), «Агні пяцігодкі» (1949), «Шырокія азёры» (1951), «Да ясных вышыняў» (1952), «У лесе на палянцы» (1957), «Рына-Марына» (1958), «Далі сабе слова» (1970), «Чатыры сантыметры надзеі» (1987), зборнікаў апавяданняў для дзяцей «Першае верасня» (1949), «Сонца скрозь воблакі» (1964), «Як вясну рабілі» (1985), нарысаў[2]. Выдаў зборнікі гумарэсак «Нарасць» (1961), «Вадалей — Гэтакдалей» (1975) і «Залатая бранзалетка» (1977). У часопісе «Полымя» апублікаваў першую частку рамана «Іду з табой, Масква!» (1953). Выйшлі кнігі ўспамінаў «У сховах памяці і сэрца» (1983), нататак «Зялёны долар — чорны забойца» (1985). Выйшлі «Выбранае» (1968, 1988) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1978).

У апавяданнях (зборнікі «Апавяданні», 1947; «Шырокія азёры», 1951; «Рына-Марына», 1958 і іншых) паказаў гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё моладзі, закранаў важныя маральна-этычныя праблемы. Будням рабочых прысвечаны аповесці «Іду з табой, Масква» (1953), «На крутой гары» (напісана 1950—1975), станаўленню характару савецкага чалавека — аповесць «Далі сабе слова» (1966—1968, новая рэдакцыя «Сям’я Вішнёвых», 1978).[2]

Аўтар сцэнарыяў дакументальных і відавых фільмаў «Памяццю сэрца» (1962), «Паэт у дарозе» (1963), «Паўлік і партфель» (1963).

Крыніца: be.wikipedia.org

Грамовіч Іван. Выданьні

Выбранае

Выбранае

Аповесці і апавяданні
Грамовіч Іван

У кнігу выбраных твораў I. Грамовіча ўвайшлі аповесці і апавяданні, героі якіх — людзі з яркімі, мэтанакіраванымі характарамі, іх узаемаадносіны раскрываюцца праз унутраныя складаныя канфлікты як у ваенны, так і ў мірны час.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні, навелы, гумар, мініяцюры
Грамовіч Іван

Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Аповесці
Грамовіч Іван

Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і.... Болей »

Залатая бранзалетка

Залатая бранзалетка

Апавяданні, гумарэскі, мініяцюры
Грамовіч Іван

Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы... Болей »

Далі сабе слова

Далі сабе слова

Аповесць
Грамовіч Іван

Аповесць складаецца з дзвюх частак. Першая ахоплівае падзеі апошняга года Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час і сустрэліся героі твора — партызанка Ганя і танкіст Максім. Другая частка кнігі — пра іх далейшае шыццё, узаемаадносіны з моладдзю — пакаленнем, якое вырасла ў пасляваенны час.... Болей »

Выбранае

Выбранае


Грамовіч Іван

У аднатомнік увайшлі творы, напісаныя празаікам за многія гады творчай дзейнасці. У яго ўключаны апавяданні, якія раней друкаваліся ў зборніках «Рына-Марына», «Да ясных вышыняў» і «Сонца скрозь воблакі», а таксама падборка гумарэсак і фельетонаў.... Болей »

Да ясных вышыняў

Да ясных вышыняў

Апавяданні
Грамовіч Іван

Iван Грамовіч нарадзіўся 26 ліпеня 1918 года ў вёсцы Закружка ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1939 годзе літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org