- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1971 г.
10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”.
Памёр Юрка Голуб 12 кастрычніка 2020 года ў Горадні.
У зборніку «Птушыны радавод» аўтар звяртаецца да крылатых насельнікаў нашых абшараў. Кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак акрамя ўсяго вызначае і «сваю» літару беларускай азбукі. I атрымліваецца тое даступна, свежа і дасціпна....… More
Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не...… More
Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны...… More
Jurka Hołub - białoruski poeta. Urodził się 20 października 1947 roku w pobliżu Zelwy na Grodzieńszczyźnie. Ukończył Wydział Filologiczny na Białoruskim Państwowym Uniwersytecie w Mińsku. Pracował jako dziennikarz w telewizji i w prasie. Laureat Literackiej Nagrody im. Arkadzia Kulaszowa. W stołecznych...… More
Паэт Юрка Голуб (нарадзіўся ў 1947 г., жыве і працуе ў Гродне), аўтар кніг «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Незабыўнае поле», «Помню пра цябе», мае свой творчы голас, сваю манеру пісьма. Арыгінальныя па думцы і на выкананні, насычаныя нечаканымі метафарамі і параўнаннямі, яго вершы хвалююць...… More
У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі...… More
«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў....… More
«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню....… More
У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам....… More
Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф...… More