![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2022-12
Redaktor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Wydawca: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Як і раней, на нашым сайце можна аператыўна даведацца пра навіны з жыцця беларусаў і беларускіх суполак за мяжой, атрымаць анонсы важных падзей у беларускай эміграцыі і прачытаць пра важныя для беларусаў замежжа падзеі на Радзіме. І, вядома, таксама атрымаць інфармацыю пра бягучую дзейнасць Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Цягам некалькіх тыдняў сайт будзе працаваць у тэставым рэжыме. Пакрысе будуць дадавацца новыя раздзелы – архіў нумароў бюлетэню “Беларусы ў свеце”, “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, агляды папярэдняй дзейнасці, справаздачы са З’ездаў беларусаў свету, кантакты суполак і г.д. Мы спадзяемся,што новы сайт будзе зручным у карыстанні і паспрыяе яднанню раскіданых па свеце беларусаў і беларусак.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Беларусы ў свеце
22 студзеня на віленскіх могілках Росы адбыліся ўрачыстасці ў гонар 160гадовага юбілею пачатку паўстання 1863-1864 гадоў. У іх узялі ўдзел презідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм’ерміністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі каталіцкай царквы і дыпламатычнага корпусу. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў... Więcej »
3 снежня адышоў на вечны спачын шматгадовы старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ) доктар Вітаўт Кіпель, навуковец, доктар мінералогіі, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША. Яму было 95 гадоў. Няспынная навуковая, даследчыцкая і грамадская дзейнасць спадара Вітаўта Кіпеля зрабіла каласальны ўнёсак у беларускую культуру, а беларускае навуковае міграцыязнаўства, пачынальнікам якога ён па п... Więcej »
Шаноўныя ўдзельнікі Першага З’езда беларусаў Чэхіі! Сардэчна вітаем вас ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! Гістарычна склалася так, што бытаванне беларускай грамады на чэшскай зямлі – з’ява цалкам натуральная. Сюды па навуку ездзілі студэнты ВКЛ яшчэ ў сярэднявеччы, а сто гадоў таму гэтая зямля была цэнтрам беларускага эмігранцкага руху. Менавіта ў Празе знайшлі прытулак урад і прэзідыюм БНР. Урэшце, кожны беларус з маленств... Więcej »
Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак. Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын. На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны. “Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта... Więcej »
Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла БеларускаАмерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 34 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у СаўтРыверы (НьюДжэрсі) з... Więcej »
Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC)) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы. Галоўная мэта #FreeAllWords – даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўд... Więcej »
4 ліпеня юбілей святкуе вядомая грамадская дзяячка і гісторык Ганна Сурмач! Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў узначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва Беларусі, пасля кіравала суполкай чэшскіх беларусаў “Скарына”, шмат гадоў займала пасаду старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і была галоўнай рэдактаркай легендарнай газеты “Беларус”. Яе аўтарству належаць кнігі “Беларусь ... Więcej »
“Будзьма беларусамі” запускае тэлеграмбот“Будзьма разам!”, які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце! Ад 2020 года Беларусь зазнала масавую хвалю эміграцыі. Безліч нашых суродзічаў на ўласным досведзе зразумелі, як цяжка на новым месцы ўліцца ў мясцовае жыццё, адшукаць сяброў ды паплечнікаў, не згубіць сувязяў з беларускім асяродк... Więcej »
Вядомыя беларусы пра адыход Станіслава Шушкевіча. Гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і грамадскі дзеяч Алег Трусаў: “Сёння ў лепшы свет адышоў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які вярнуў беларускую мову ў палітычнае жыццё нашай краіны. Яго імя назаўсёды ўвайшло ў нашу гісторыю”. Журналістка Вольга Швед: “Спадар Станіслаў, дзякуй за ўсё! За знішчэнне монстра, за беларускую школу, за кароткі подых дэмакратыі. Г... Więcej »
Рада БНР звярнулася ў Раду Еўропы і ПАСЕ з прапановай прызнаць фактычную акупацыю Беларусі Расіяй. Рада БНР накіравала ў Раду Еўропы мемарандум з заклікам прызнаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад вайсковай акупацыяй Расіі, піша Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што Беларусь знаходзіцца “пад эфектыўным кантролем Расійскай Федэрацыі” у цэлым, а некаторыя раёны – “дэфакта пад расійс... Więcej »