Вайцяшонак Марыя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Марыя Вайцяшонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусы ў свеце, 10 (245) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (245) 2022

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2022-10

Editor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Publisher: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Шаноўныя ўдзельнікі Першага З’езда беларусаў Чэхіі! Сардэчна вітаем вас ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! Гістарычна склалася так, што бытаванне беларускай грамады на чэшскай зямлі – з’ява цалкам натуральная. Сюды па навуку ездзілі студэнты ВКЛ яшчэ ў сярэднявеччы, а сто гадоў таму гэтая зямля была цэнтрам беларускага эмігранцкага руху. Менавіта ў Празе знайшлі прытулак урад і прэзідыюм БНР. Урэшце, кожны беларус з маленства ведае, што першая друкаваная нашай мовай кніга пабачыла свет менавіта тут. Чэшская супольнасць беларусаў сёння знаходзіцца ў плыні найважнейшых для Беларусі палітычных і культурніцкіх працэсаў. Акцыі пратэсту, дапамога беларускім зняволеным, звароты да еўрапейскіх палітыкаў, праца па беларускіх пытаннях з еўрапейскімі чыноўнікамі... І асабліва адзначаем унікальную, узорную праграму дапамогі беларускім медыкам і лекавання дзясяткаў моцна параненых і скалечаных падчас мірных пратэстаў грамадзянаў Беларусі Medevac, якая выявіла такія падрабязнасці пра акалічнасці супрацьстаяння беларусаў з рэжымам, што выклікала сапраўдны шок у дэмакратычных грамадствах. І гэта толькі невялікая частка здзейсненага. Гісторыя нас вучыць, што ніводны буйны нацыянальны здабытак не абыходзіўся без удзелу чэшскіх беларусаў, і таму вашае рашэнне зладзіць Першы З’езд беларусаў Чэхіі бачыцца нам надзвычай важным і актуальным крокам на шляху беларусаў усяго свету да здабыцця незалежнай дэмакратычнай Беларусі. Справы на Бацькаўшчыне сёння вельмі трывожныя.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Беларусы ў свеце, 9 (244) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (244) 2022

Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак. Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын. На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны. “Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 8 (243) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (243) 2022

Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла Беларуска­Амерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 3­4 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт­Рыверы (Нью­Джэрсі) з... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 7 (242) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (242) 2022

Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC)) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы. Галоўная мэта #FreeAllWords – даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўд... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 6 (241) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (241) 2022

4 ліпеня юбілей святкуе вядомая грамадская дзяячка і гісторык Ганна Сурмач! Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў узначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў­музей літаратуры і мастацтва Беларусі, пасля кіравала суполкай чэшскіх беларусаў “Скарына”, шмат гадоў займала пасаду старшыні Галоўнай управы Беларуска-­Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і была галоўнай рэдактаркай легендарнай газеты “Беларус”. Яе аўтарству належаць кнігі “Беларусь ... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 5 (240) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (240) 2022

“Будзьма беларусамі” запускае тэлеграм­бот“Будзьма разам!”, які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце! Ад 2020 года Беларусь зазнала масавую хвалю эміграцыі. Безліч нашых суродзічаў на ўласным досведзе зразумелі, як цяжка на новым месцы ўліцца ў мясцовае жыццё, адшукаць сяброў ды паплечнікаў, не згубіць сувязяў з беларускім асяродк... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 4 (239) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (239) 2022

Вядомыя беларусы пра адыход Станіслава Шушкевіча. Гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і грамадскі дзеяч Алег Трусаў: “Сёння ў лепшы свет адышоў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які вярнуў беларускую мову ў палітычнае жыццё нашай краіны. Яго імя назаўсёды ўвайшло ў нашу гісторыю”. Журналістка Вольга Швед: “Спадар Станіслаў, дзякуй за ўсё! За знішчэнне монстра, за беларускую школу, за кароткі подых дэмакратыі. Г... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 3 (238) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (238) 2022

Рада БНР звярнулася ў Раду Еўропы і ПАСЕ з прапановай прызнаць фактычную акупацыю Беларусі Расіяй. Рада БНР накіравала ў Раду Еўропы мемарандум з заклікам прызнаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад вайсковай акупацыяй Расіі, піша Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што Беларусь знаходзіцца “пад эфектыўным кантролем Расійскай Федэрацыі” у цэлым, а некаторыя раёны – “дэ­факта пад расійс... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 2 (237) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (237) 2022

Беларуская грамадская супольнасць прыняла заяву супраць вайны з Украінай: Мы, беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, вызнаем мір і бяспеку як неаспрэчныя каштоўнасці. У сваёй дзейнасці мы кіруемся стандартамі правоў чалавека і прынцыпамі гуманнасці. Мы шмат год працуем над тым, каб стварыць дэмакратычнае грамадства, свабоднае ад дыскрымінацыі, няроўнасці і гвалту. Мы не спынялі і не спыняем дзейнасць, нягледзячы на ціск, пера... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 1 (236) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (236) 2022

Напрыканцы мінулага года ў Польшчы выйшаў раман Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Па­беларуску. Кніга імгненна была распрададзеная. Выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк распавёў пра поспех выдання, каго з беларускіх аўтараў і ў якім фармаце сёлета плануецца выдаць у Польшчы. А таксама, як на попыт на літаратуру паўплывалі грамадскапалітычныя падзеі ў Беларусі. – Такога праекта яшчэ не было, каб выдаць у Польшчы кн... More »


pdf
Беларусы ў свеце, 12 (235) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (235) 2021

У “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” выйшаў чарговы том – дзявяты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падрыхтаваны да выдання Наталляй Давыдзенка. Запісы па­ранейшаму ўтрымліваюць шмат кароткіх і змястоўных побытавых замалёвак і каштоўных успамінаў пра беларускіх літаратараў, а таксама больш за 130 раней нідзе не друкаваных вершаў. Перыяд з 1998 па 2002 год, якія ахоплівае кніга, быў не самым простым часам дл... More »