Гумянюк Юры

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1969 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Гумянюк. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Чыгрын Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Чыгрын.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Крывінка, 13 (294) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (294) 2022

Miejsce wydania: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Data wydania: 2022-09

Copyright © 2022 by Крывінка

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, даступныя для чытання і пастаянна абнаўляюцца. У ліпені сярэдні заробак у Сенненскім раёне адрозніваўся ад Бешанковіцкага нязначна, усяго на 33 рублі, і складаў 1135 рублёў. (У Бешанковіцкім – 1168 рублёў.) А тое сведчыць, што і ў Бешанковіцкім раёне памеры заробкаў такія ж. Усіх прапанаваных вакансій на сенненскім сайце 83. Пры аналізе іх акзалася, што сярод іх няма аніводнай вакансіі з заробкам больш за 1000 рублёў. Найвышэйшыя заробкі прапануе унітарнае прадпрыемства “Дружбінец” галоўнаму інжынеру і бугалтару па 900 рублёў. Усе астатнія вакансіі маюць значна меншыя заробкі.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Крывінка

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Крывінка, 12 (293) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (293) 2022

Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова. Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што “Нарысы” — гэта першая спроба перадаць унікальнасць непаўторнасць прыдзвінскага кр... Więcej »


pdf
Крывінка, 11 (292) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (292) 2022

Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены на аукцыён і прададзены за смешную цану на знос. Разам з ім былі знішчаны і ўсе камунікацыі: цеплавыя, водныя, электрычныя. Між т... Więcej »


pdf
Крывінка, 10 (291) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (291) 2022

Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падраздзяленні МНС працягваюць укамплектоўваць спецыяльным абсталяваннем і машынамі. З пачатку года на ўзбраенне паступіла 1... Więcej »


pdf
Крывінка, 9 (290) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (290) 2022

19 чэрвеня 98-ы дзень народзінаў Васіля Быкава. «Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Аповед пойдзе пра адну з самых буйных постацяў у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, народнага пісьменніка Беларусі — Васіля Быкава. Васіль Быкаў — пісьменнік, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1986). Строгі, нават ... Więcej »


pdf
Крывінка, 8 (289) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (289) 2022

«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі свайго ровара да Русілак праз Новыя Ранчыцы і Дабрыгоры. Вёска Русілкі ляжыць за нейкіх 10 км на поўдзень ад Бешанковічаў. Зусім побач... Więcej »


pdf
Крывінка, 7 (288) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (288) 2022

У слынным Астроўне, дзе некалі нарадзіўся сам Леў Сапега, сярэдняй школе прысвоілі імя Канстанціна Абазоўскага. Зразумела, што лепшай памяццю для лётчыка было б наданне ягонага імя той школе, дзе ён сам калісьці працаваў. Але Плісская школа сёньня ўжо закрытая. Адкрытым застаецца толькі пытанне: чаму над вырашэннем гэтага відавочнага пытання думалі амаль 80 гадоў? Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1-га кастрычніка 1919 года ў ... Więcej »


pdf
Крывінка, 6 (287) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (287) 2022

Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць мяне, тлумачу: "Бандэраўцамі прапаганда называе тых, хто сёньня размаўляе на ўкраінскай мове." Калісьці (больш за 70 гадоў таму) на Ўкр... Więcej »


pdf
Крывінка, 5 (286) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (286) 2022

Напрыканцы мінулага года выявілася, што ўсе апошнія гады перавоз праз Дзьвіну ў Бешанковічах ажыццяўляўся самаробнай драўлянай лодкай. Пракуратура такі перавоз забараніла. Па даследванню пракуратуры, лодка, якой перавозілі людзей, не адпавядала патрабаванням бяспекі. Прычым, згодна з наяўным суднавым білетам тэхнічны агляд судна неабходна было правесці яшчэ ў маі 2010 года — г.зн. тады, калі і была арганізавана лодачная пераправа. Атрым... Więcej »


pdf
Крывінка, 4 (285) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (285) 2022

Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць, напрыклад, пра стан жывёлагадоўлі на Віцебшчыне. Першы паказчык датычыцца вытворчасці малака па раёнах вобласці. Тут на першым месцы Віцебскі раён, дзе на малачнотаварных фермах за месяц атрымалі 7328 тон малака. Другое ў Аршанскага раёна 6 609 тон, трэццяе — Верхнедзвінскі раён — 4887. У Гарадоцка... Więcej »


pdf
Крывінка, 3 (284) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (284) 2022

24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі бандыты, якіх трэба знішчыць, а ўкраінскі народ толькі і чакае гэтага. Але першыя дні вайны паказалі адваротнае. Украінскі народ згу... Więcej »