- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сустрэчы-нарадзе з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук, якая адбылася ў студзені 2022 года, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларускую мову ў грамадстве. «Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску. «Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад астатніх. Таму трэба падумаць над тым, як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову», — сказаў ён. Ён прапанаваў падумаць над тым, каб кожны беларус ведаў сваю мову: «Ну хай так склалася, што гэта наша руская мова. Але руская мова не адрознівае нас ад іншых, а беларуская мова адрознівае ад іншых». «Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы», — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускую насаджаць не будуць, але будуць імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог на ёй размаўляць. «Але мы пад уражаннем жніўня 2020 года пачалі неяк выплюхваць з гэтай вадой мутнай… і дзіця можам выплюхнуць. Гэтага ні ў якім выпадку не павінна быць. І моладзь гэта нармальна разумее», — заўважыў ён. А таксама акцэнтаваў увагу на тым, што гаворка абсалютна не вядзецца аб нейкай мяккай беларусізацыі. «Палітыкі ў мяне няма мяккай беларусізацыі. Гэта глупства поўнае, выдумка».