Наша Слова.pdf, 1/ 2021

Наша Слова.pdf

1/ 2021

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2022-01-05

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Шаноўныя патрыёты Беларусі! Шаноўныя прыхільнікі і аматары беларускай мовы і Беларускасці ва ўсіх яе праявах! На вашых экранах новая газета “Наша слова. pdf”. Пакуль не адновіцца папяровае выданне “Нашага слова” электронная газета “Наша слова. pdf” будзе выконваць тыя ж функцыі, друкаваць матэрыялы той жа тэматыкі. Новая газета будзе адназначна размяшчацца на сайтах http://nslowa.by/, http://pawet.net/. З сайтамі http://kamunikat.org/, http://belkiosk.by/ ідуць перамовы. Матэрыялы з газеты будуць размяшчацца на сайце http://nslowa.by/, у фэйсбуку https://www.facebook.com/nslowa.by. Новая газета захоўвае аб’ём, але мяняе фармат. Газета будзе выходзіць у фармаце А-4. Па меркаванні спецыялістаў у электронным друку, у такім фармаце лягчэй чытаць на экране, але ёсць і другая прычына. Мяркуецца раздрукоўка газету на паперу самімі карыстальнікамі. Рашэнне весці папяровую падшыўку газеты ўжо прыняў літаратурны філіял Лідскага гісторыка-мастацкага музея, магчыма, такое ж рашэнне прыме і Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Прынтары фармату А-3 ёсць мала дзе, а фармату А-4 стаяць ледзь не ў кожнага.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле