Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят пяць кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2020

Wydawca: Медысонт

Wymiary: 602 с.

Kategoria: Historia; Kultura; Prawa człowieka; Społeczeństwo

Copyright © 2020 by Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў, Wiecier Mechaniczny - афармленне

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Кніга выйшла ў межах грамадскай кампаніі «Годна», якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці. Падрабязней на Hodna.by

Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы «Ідэя Х» Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым. // Зміцер Лукашук – спецыяльны карэспандэнт, рэдактар эфіру «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Мінск, Беларусь). Скончыў журфак БДУ, працаваў у друкаваных («Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета») і электронных («Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», «Радыё 101,2») СМІ Беларусі, неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат «Прэміі Святланы Навумавай» і іншых, як айчынных так і замежных журналісцкіх конкурсаў. Аўтар большасці тэкстаў легендарнага рок-гурта «Крама». Максім Гаруноў - нарадзіўся ва Умані, Украіна. З адзнакай скончыў філасофскі факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Выкладаў у Вышэйшай Школе эканомікі. Эксперт «Маскоўскай школы грамадзянскай асветы». Друкаваўся ў расійскім «Forbes», «The Moscow Times», «The Russia File», «Intersection», «Новая Газета», «Росбалт», «Гефтер», «Україна мадэрна», «Koine Community,» «Дзелавыя ведамасці» і іншых. Вядзе блог на Facebook. З 2018 года Пастаянны сувядучы праекта «IDEA X» на «Еўрапейскім радыёд ля Беларусі». У 2020 годзе ў паэтычным выдавецтве «Воздух» выйшаў зборнік верлібраў «Геапалітычная лірыка».

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Лыч Леанід, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

тэарэтычны і практычны аспекты

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыяналь-най ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст. Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй нацыянальна-адраджэнскага руху на Беларусі. Więcej »


Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

Праграма і тэзісы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гродна, 17-18 красавіка 1999 г.

Развіццё працэсу суверэнІіацыі народа патрабуе асэнсавання. Адказ на пьттанне "Ці патрэбная нашаму народу самастойная дзяржава?", - адзін з самых складаных у цяперашнік умовах. Некаторыя палітыкі лічаць, што найлепшым для нашага народу было б добраахвотнае адмаўленне ад сваёй нацыянальнасці, ад сваёй культуры, ад сваёй мовы, ад сваёй дзяржаўнасці на карысць Расійскай дзяржавы, расійскай культуры, расійскай нацыі. Большасць людзей такія ... Więcej »