be
pdf

Беларуская нацыянальная ідэя

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім
што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят пяць кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы «Ідэя Х» Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым. // Зміцер Лукашук – спецыяльны карэспандэнт, рэдактар эфіру «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Мінск, Беларусь). Скончыў журфак БДУ, працаваў у друкаваных («Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета») і электронных («Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», «Радыё 101,2») СМІ Беларусі, неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат «Прэміі Святланы Навумавай» і іншых, як айчынных так і замежных журналісцкіх конкурсаў. Аўтар большасці тэкстаў легендарнага рок-гурта «Крама». Максім Гаруноў - нарадзіўся ва Умані, Украіна. З адзнакай скончыў філасофскі факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Выкладаў у Вышэйшай Школе эканомікі. Эксперт «Маскоўскай школы грамадзянскай асветы». Друкаваўся ў расійскім «Forbes», «The Moscow Times», «The Russia File», «Intersection», «Новая Газета», «Росбалт», «Гефтер», «Україна мадэрна», «Koine Community,» «Дзелавыя ведамасці» і іншых. Вядзе блог на Facebook. З 2018 года Пастаянны сувядучы праекта «IDEA X» на «Еўрапейскім радыёд ля Беларусі». У 2020 годзе ў паэтычным выдавецтве «Воздух» выйшаў зборнік верлібраў «Геапалітычная лірыка».

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Медысонт
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020
  • Выдавец: Медысонт
  • Памеры: 602 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2020 by Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў, Wiecier Mechaniczny - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кніга выйшла ў межах грамадскай кампаніі «Годна», якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці. Падрабязней на Hodna.by
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org