Кіштымаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Кіштымаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мацкевіч Тамара

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Тамара Мацкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 27 (735) 2021

Новы Час

27 (735) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-07-16

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі вонкавы пратэст сціх, а рэпрэсіі не спыніліся, стала зразумела, што рана ці позна прыйдуць да кожнага, хто думае іначай, — гэта толькі пытанне часу. Гэтае разуменне навучыла нас адной важнай рэчы: напоўніцу цаніць тое, што мы маем тут і цяпер. Як гэта ні парадаксальна, жыць, а не выжываць. Адчуваць, а не трываць. Спачатку гэта было неяк няёмка: людзі пакутуюць у турмах, а ты ідзеш на канцэрт ці бавіш час у прыемным месцы. Выкласці ў сацсетках фота з усмешкай — сорамна, бо ім там — не да ўсмешак. І вось ужо адчуваеш згрызоты сумлення за тое, што кожная хвіліна твайго расслабленага жыцця — чарговая хвіліна іх пакутаў. Але насамрэч умець знаходзіць радасць сярод таго жаху, які штодня адбываецца навокал, калі ад ліпучага страху няма моцы нават проста прачнуцца, устаць, пайсці на працу, — гэта вялікае мастацтва і цяжкая праца. А ўмець быць шчаслівым у такіх варунках — найвышэйшы пілатаж. Больш за тое, гэта адказная місія — ззяць і быць светачам для іншых у час, калі святло згасла. І гэта могуць дазволіць сабе па-сапраўднаму моцныя людзі. Аказалася, што Беларусь поўніцца светачамі. Як бы ні імкнуліся іх згасіць у турэмных засценках, іх святло «нахабна і мэтанакіравана» прабіваецца і асвятляе не толькі змрок іх камер, але і нашага жыцця на волі. Хочаце прыкладаў — пачытайце гісторыі нашых палітвязняў, а лепш — напішыце ім лісты, і ў адказ вы атрымаеце такую хвалю падтрымкі, якой, упэўненая, не адчувалі даўно.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 29 (737) 2021

Новы Час

29 (737) 2021

Чым бліжэй 9 жніўня, тым больш рэфлексій і аналітыкі пра тое, што здарылася год таму, што атрымалася, а што не, і што рабіць цяпер. Адказ на пытанне «што рабіць?» асабліва актуальны на фоне масавых рэпрэсій, выпальвання і выціскання ўсяго жывога і нацыянальнага з Беларусі. У наступных нумарах мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы, а пакуль прапануем развагі Ганны Севярынец, якімі яна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Сказаць па праўдз... Болей »


pdf
Новы Час, 28 (736) 2021

Новы Час

28 (736) 2021

Зачыстка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ працягваецца. Да каго яшчэ прыйшлі на тыдні, каго адпусцілі і што адбываецца ў Беларусі, акрамя ператрусаў, — у нашым дайджэсце. Адток валюты з дэпазітаў у банках у чэрвені стаў найбуйнейшым за 9 месяцаў — з верасня 2020 года. Асноўны ўклад у гэтае зніжэнне ўнеслі фізічныя асобы: яны забралі з банкаў 271 мільён долараў ЗША. Значэнне сумы валюты на дэпазітных рахунках на 1 ліпеня 2021... Болей »


pdf
Новы Час, 26 (734) 2021

Новы Час

26 (734) 2021

Вы калі-небудзь задумваліся, колькі ў вас Беларусі? Ці колькі ў Беларусі — вас? Ці моцна пацерпіць Радзіма, калі вы з’едзеце? Ці выйграе, калі вы вернецеся? Дурню зразумела, што проста цяпер мы бачым найбуйнейшую хвалю эміграцыі з нашай зямлі ад часоў паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. Адрозненне ў тым, што тады не было такой краіны — Беларусь. Людзі беглі ў Парыж ці Санцьяга-дэ-Чылі з месцаў, якія самі называлі Польшчай. Цяпер жа бя... Болей »


pdf
Новы Час, 25 (733) 2021

Новы Час

25 (733) 2021

Ці хацелі б вы ведаць, што будзе заўтра? А ці змянілі б вы штосьці ў сваім жыцці, каб была такая магчымасць? Год таму ў гэтыя дні былі прад’яўлены абвінавачанні Віктару і Эдуарду Бабарыкам. Але не думаю, што хтосьці з іх захацеў бы змяніць свой шлях, каб ведаў, дзе правядзе гэты год. Ужо былі закратаваныя Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, але, упэўненая, яны ніколі б не адмовіліся ад той барацьбы, якую вялі ўсе гады. Тысячы чалавек п... Болей »


pdf
Новы Час, 24 (732) 2021

Новы Час

24 (732) 2021

Паўсядзённы трэш часам заганяе ў ступар, і розум адмаўляецца верыць таму, што адбываецца ў краіне. Ну не могуць жа людзі, як кажуць, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці, рабіць такое! Як можна патрабаваць прызнаць галоўны партал краіны, які штодня чыталі тры мільёны чалавек, экстрэмісцкім? Хаця, сёння куды не кінь вокам, паўсюль «экстрэмізм», бо гэтым тэрмінам цяпер узнагароджваюць усіх нязгодных і здольных думаць. А як можна патрабаваць... Болей »


pdf
Новы Час, 23 (731) 2021

Новы Час

23 (731) 2021

У гэтым годзе Дзень медыцынскага работніка мы будзем адзначаць 20 чэрвеня. Гэты дзень і раней не быў вельмі радасным і святочным, бо праблем у медыцыне хапала заўсёды, а з кожным годам усё дадавалася. Але гэты год пераўзышоў усе чаканні. На плечы тых, хто ратуе нашыя жыцці, апроч пандэміі каронавіруса зваліўся цяжар палітычнага пераследу. Сотні ўжо з’ехалі з краіны, дзясяткі пазбавіліся працы, 8 чалавек дасюль за кратамі. Не дзіўна, што... Болей »


pdf
Новы Час, 22 (730) 2021

Новы Час

22 (730) 2021

Больш за трыста дзён пратэстаў. Гучных і яскравых ды ціхіх і крэатыўных. Мы і падумаць не маглі, што так шмат зможам трываць. За гэты час столькі адбылося, што хапіла б на дзясятак гадоў. За гэты час мы так пасталелі, што ў іншых умовах не хапіла б і жыцця. Больш за трыста дзён мы фарміраваліся як нацыя, мы развіваліся як грамада, мы ўмацоўваліся як асобы. Так шмат перакрочана, яшчэ больш — наперадзе. З даецца, сілы ўжо на зыходзе. Здае... Болей »


pdf
Новы Час, 21 (729) 2021

Новы Час

21 (729) 2021

Чарговы судовы працэс над чарговым палітвязнем мог стаць шараговым і амаль руцінным. Але стаў для ўсіх нас крыкам болю і адчаю. Прыкладам мужнасці і нескаронасці. Сцяпан Латыпаў, арбарыст, затрыманы на «Плошчы пераменаў», падчас судовага пасяджэння 1 чэрвеня ўткнуў сабе ў горла асадку. Гэта для яго быў адзіны спосаб абараніць свайго бацьку, сваіх сяброў, сябе ад ціску. Гэта быў крок болю і адчаю, крок мужнага невінаватага чалавека. Ус... Болей »


pdf
Новы Час, 20 (728) 2021

Новы Час

20 (728) 2021

«Захоп пасажырскага самалёта», «акт дзяржаўнага тэрарызму», «авіяцыйнае пірацтва», — так большасць еўрапейскіх палітыкаў ацаніла прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску. І выглядае на тое, што такія ацэнкі небеспадстаўныя. Наступствы гэтага кроку ўжо пачынаюцца і будуць, вельмі верагодна, балючымі для краіны. Такімі, што ніякімі «выгодамі» ў выглядзе арышту апальнага блогера і паказвання сваёй «крутасці» іх не пераб’еш. Прынамсі, на... Болей »


pdf
Новы Час, 19 (727) 2021

Новы Час

19 (727) 2021

Свой дзень я звычайна пачынала з таго, што адкрывала TUT.BY. Як і некалькі мільёнаў беларусаў. Мы заходзілі на партал, каб прачытаць праўдзівыя навіны пра тое, што адбываецца ў краіне ад прафесіяналаў журналістыкі. Раніцай 18 траўня мы даведаліся, што ў рэдакцыі і рэдактараў вобшук, а неўзабаве — і пра тое, што партал заблакаваны. Што ж, бывае, як пісаў Кандрат Крапіва, праўда вочы коле… Зуб на TUT.BY вастрыўся даўно і метадычна. На пар... Болей »