Народная воля, 32 (4592) 2021

Народная воля

32 (4592) 2021

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2021-04-30

Editor: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Памятаю, як у сярэдзіне 1970-х з рук у рукі хадзіў па Мінску размножаны на капіравальным апараце машынапісны тэкст пад назвай «Сто старонак». Тэкст быў без подпісу, але чытачы ведалі: яго аўтар Мікола Ермаловіч. Гэта была сур’ёзная гістарычная праца, у якой насуперак тагачаснаму афіцыёзу сцвярджалася, што мы, беларусы, – самастойная еўрапейская нацыя, што ніякія літоўцы ніколі нас не заваёўвалі, а Вялікае Княства Літоўскае – наша старажытная дзяржава. З надыходам галоснасці тыя «100 старонак» былі выдадзены асобнай кнігай – як «Гісторыя аднаго міфа», прычым масавым накладам. Следам прыйшла да чытача і Ермаловічава «Старажытная Беларусь», за якую аўтар атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Кастуся Каліноўскага . А пазнаёміліся мы з Міколам Іванавічам у 1988 годзе ў майстэрні мастака Аляксея Марачкіна. Запомніўся ён мне тактоўна ўважлівым у размове, у ім не было ні кроплі самаўпэўненасці. Перакінуліся коратка ўражаннямі ад тагачаснае перабудовы, што разнявольвала грамадскую думку, руйнуючы застарэлыя міфы, рэабілітуючы многія імёны. Праз год праз Беларускі фонд культуры мы запрасілі Ермаловіча выступіць з лекцыяй «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці» перад беларусамі ў Маскве.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Народная воля, 31 (4591) 2021

Народная воля

31 (4591) 2021

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, які лёсавызначальны дэкрэт ён анансаваў тыдзень таму. Паводле яго слоў, гэты дэкрэт будзе прадугледжваць, што ў выпадку ягонай смерці функцыі прэзідэнта павінен выконваць Савет бяспекі. Першае, што кідаецца ў вочы, гэта абсалютна антыканстытуцыйны характар гэтага рашэння. Бо ў цяперашняй Канстытуцыі дакладна прапісана, што ў выпадку, калі прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі, улада пераходзіць да пр... More »


pdf
Народная воля, 30 (4590) 2021

Народная воля

30 (4590) 2021

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна пачаліся вельмі цікава. Традыцыйна падчас пратакольных здымак палітыкі ў прысутнасці медыяў кажуць банальныя рэчы пра жаданне развіваць двухбаковыя адносіны. І ніколі журналісты не задаюць пытанняў. Звычайна да журналістаў выходзяць пасля перамоў, ладзіцца кароткі брыфінг. І тое далёка не заўсёды. Цяпер традыцыя была радыкальна парушана. Расійскі журналіст раптам насуперак усім пратаколам вырашыў задаць пытан... More »


pdf
Народная воля, 29 (4589) 2021

Народная воля

29 (4589) 2021

У сэнсацыйных паведамленнях пра плануемы тэрарызм і забойства Лукашэнкі шмат дзіўнага. Адзначу толькі некалькі супярэчнасцяў і нестыковак. 1. Ва ўсе часы і ва ўсім свеце вайсковы пераварот робяць вайскоўцы ці прадстаўнікі спецслужбаў. То бок нейкія вайсковыя фарміраванні, людзі са зброяй. У нашым выпадку пра ўзброены пераварот гавораць абсалютна мірныя людзі, ніяк не звязаныя з вайскоўцамі: літаратуразнаўца і публіцыст Аляксандар Фя... More »


pdf
Народная воля, 28 (4588) 2021

Народная воля

28 (4588) 2021

Першы момант. Міністр сказаў: «І звярніце ўвагу: сёння ніхто не спрачаецца, што Аляксандр Лукашэнка выйграў выбары. Гаворка ідзе пра тое, ці тая гэта лічба ці не тая гэта лічба». То бок міністр прызнае, што ёсць сумненні ў афіцыйных выніках прэзідэнцкіх выбараў. Дарэчы, сам Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе прызнаў, што, магчыма, губернатары накінулі яму некалькі працэнтаў. Калі тое сапраўды так, то з прававога гледзішча гэта... More »


pdf
Народная воля, 27 (4587) 2021

Народная воля

27 (4587) 2021

Днямі ў судзе па справе топменеджараў «Белгазпрамбанка» дапыталі Віктара Бабарыку, адзінага з васьмі фігурантаў, які не прызнаў віну. Былы банкір заявіў, што ні ён, ні астатнія фігуранты справы не вінаваты. Бабарыка ўпэўнены, што яго пераслед палітычна матываваны, абсалютна неабгрунтаваны, і адмовіўся даваць паказанні, заявіўшы, што мэтай працэсу з’яўляецца не ўстанаўленне віны, прадстаўленне доказу віны, а абгрунтаванне яго няўдзелу... More »


pdf
Народная воля, 26 (4586) 2021

Народная воля

26 (4586) 2021

Учора суд Маскоўскага раёна Брэста працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычынена шкода, якая не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. За гэтыя дні былі дапытаны 72 пінскія міліцыянты, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкод... More »


pdf
Народная воля, 25 (4585) 2021

Народная воля

25 (4585) 2021

За 27 гадоў беларускія ўлады не аднойчы паланілі «Народную Волю». І кожны раз яе вызваленне адбывалася ў няпростых варунках. Надзвычай цяжкія выпрабаванні давялося пераадольваць нашай дэмакратычнай ластаўцы і ў апошнія шэсць месяцаў. Мінулай восенню яна не па сваёй волі вымушана была адляцець у вырай, і толькі сёння, як вы, шаноўныя чытачы, заўважылі, вярнулася на радзіму ў ранейшым выглядзе. Перад вамі нумар, які нарэшце зноў аддрукава... More »


pdf
Народная воля, 24 (4584) 2021

Народная воля

24 (4584) 2021

У апошнія дні мінулага тыдня Мінск выглядаў як сталіца акупаванай краіны. На вуліцах і плошчах было столькі баявой тэхнікі, амапаўцаў і іншых сілавікоў, што, вядома ж, выклікала пэўную трывогу ў грамадзян. “Касманаўты” хапалі людзей, лічы, без разбору. Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у прамежку паміж 25 і 28 сакавіка ў Мінску і розных рэгіёнах краіны ў пастарункі трапілі больш за 500 чалавек (!). Міжволі ўзнікаюць пытанні... More »


pdf
Народная воля, 23 (4583) 2021

Народная воля

23 (4583) 2021

Как сообщалось, суд над председателем Объединенной гражданской партии начался 23 марта во второй половине дня. Козлова задержали накануне и доставили в изолятор, в суде он присутствовал онлайн – был на связи по скайпу. Николай Козлов просил, чтобы разбирательство отложили и оказали ему медицинскую помощь. В последние дни он чувствовал себя плохо, а после того, как провел ночь в одноместной камере, где вместе с ним были еще восемь чело... More »


pdf
Народная воля, 22 (4582) 2021

Народная воля

22 (4582) 2021

25 Сакавіка – гэта гістарычная дата, вельмі важная для гісторыі нашай дзяржавы, дзень стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, – гаворыць Латушка. – Разумеючы і ўсведамляючы гэта, беларусы маюць права адзначыць гэтую важную гістарычную падзею. У грамадстве ёсць пэўны запыт на дзеянне – гэта паказваюць усе нашы сустрэчы і размовы з актывістамі ў нашай краіне. Мы дадзенай акцыяй адкрываем вясну, фактычна пратэстную вясну нашай краіны, гэ... More »