Петрушкевіч Ала

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ала Петрушкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Слова Жыцця, 4 (556) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (556) 2021

Publication Place: Гродна

Publication Date: 2021-02-21

Editor: Місевіч Віктар

Publisher: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Copyright © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы маглі жыць. На парозе гэтага святога часу, які дае нам Пан, трэба крыху спыніцца і паразважаць пра сябе і сваё жыццё. Трэба па-новаму паглядзець на крыж, які з, яўляецца не толькі цяжарам, але, перш за ўсё, знакам вялікай любові Езуса да чалавека. Хрыстос запрашае нас у гэтым Вялікім посце ісці па Яго слядах. “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною” (Лк 9, 23). Кожны мае свой крыж, большы ці меншы, адпаведны сабе, які пэўным чынам нас змярцвяе, заклікае адрачыся ад самога сябе, адмовіцца ад самалюбства, уласнага “я” і з любові да Бога прыняць свайго бліжняга такім, які ён ёсць, аказваючы яму любоў, цярплівасць, далікатнасць і пачцівасць, молячыся за яго. Ахвяруйма Усемагутнаму тое, што нам дарагога варта, што ламае нашу ўпартую волю, а не проста адмову ад салодкага ці якога-небудзь смачнага куска. Больш прыемным для Бога будзе, напрыклад, адмова ад нейкага серыяла, які не ўзбагачае душу, а толькі задавальняе цікаўнасць.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Слова Жыцця

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Слова Жыцця, 3 (555) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

3 (555) 2021

Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё. Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і пры... More »


pdf
Слова Жыцця, 2 (554) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

2 (554) 2021

Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконв... More »


pdf
Слова Жыцця, 1 (553) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

1 (553) 2021

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з к... More »


pdf
Слова Жыцця, 23 (552) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (552) 2020

Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сап... More »


pdf
Слова Жыцця, 22 (551) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

22 (551) 2020

Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі неда... More »


pdf
Слова Жыцця, 21 (550) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

21 (550) 2020

Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Бо- жай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам х... More »


pdf
Слова Жыцця, 20 (549) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

20 (549) 2020

Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае. Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя дабро... More »


pdf
Слова Жыцця, 19 (548) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

19 (548) 2020

У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакра... More »


pdf
Слова Жыцця, 18 (547) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

18 (547) 2020

Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам стано... More »


pdf
Слова Жыцця, 17 (546) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

17 (546) 2020

На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца... More »