Адамовіч Славамір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Славамір Адамовіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 7 (715) 2020

Новы Час

7 (715) 2020

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2021-02-19

Editor: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі вобшукі. Як стала вядома, яны адбываліся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Следчыя мяркуюць, што праваабарончыя арганізацыі могуць быць датычныя да фінансавання пратэстаў. Адметна, што да ўсіх уламваліся ледзь не адначасова, што сведчыць пра спланаваную аблаву — іншым словам гэта не назавеш. У прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага нязваныя візіцёры зазірнулі нават у сметніцу, лядоўню, бляшанку з-пад кавы, забралі тэхніку, у тым ліку тэлефоны дзяцей, сямейныя грошы. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец прысутнічаў пры ператрусе офіса арганізацыі, з якога таксама вынеслі ўсю тэхніку, дакументы, а дзверы апячаталі. Сілавікі ператрэслі і кватэру яго сына. Зладзілі вобшук і ў намесніка старшыні арганізацыі юрыста Алега Агеева — ён прачнуўся пад гукі заведзенай балгаркі, якой збіраліся выносіць дзверы кватэры. Таксама ператрус прайшоў у юрысткі Крысціны Рыхтэр, у яе забралі тэлефон, дакументы, датычныя да дзейнасці БАЖ. З ператрусам прыйшлі да каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», праваабаронцы «Вясны» Андрэя Палуды.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Новы Час

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Новы Час, 9 (717) 2020

Новы Час

9 (717) 2020

Чарговы прысуд за праўду. Каця Барысевіч — паўгода, яна будзе за кратамі яшчэ некалькі месяцаў. Арцём Сарокін — 2 гады з адтэрміноўкай на год. У калідоры суда людзі радаваліся вызваленню Арцёма. «Я пачула апладысменты, мне гэта не зразумела, — сказала пасля суда галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. — Адзіны справядлівы прысуд быў бы — толькі поўнае апраўданне. Бо ні Каця, ні Арцём не здзяйснялі ніякіх злачынстваў». Казаць праўду —... More »


pdf
Новы Час, 8 (716) 2020

Новы Час

8 (716) 2020

Раман Руткоўскі, герой відэа, на якім хлопец уцякае ад затрымання на таксі, распавёў «Салідарнасці», што з ім адбывалася апошнія месяцы. Яшчэ нядаўна 19-гадовы Раман Руткоўскі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры, марыў стаць трэнерам па самба і адкрыць свой клуб. — У мяне ўсё было распланавана амаль на дзесяць гадоў наперад, — прызнаецца Раман. — Напярэдадні выбараў я быў амаль упэўнены не толькі ў тым, што перамо... More »


pdf
Новы Час, 6 (714) 2020

Новы Час

6 (714) 2020

Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы суд па крымінальнай справе пачаўся 9 лютага. І хаця спадзяванні на здаровы сэнс застаюцца, можна чакаць, што за сваю сумленную працу і жад... More »


pdf
Новы Час, 5 (713) 2020

Новы Час

5 (713) 2020

Беларускі рэжым імкліва ператвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны. Наўрад ці наверсе ведаюць, у чым адрозненне гэтых тэрмінаў, але там дакладна ведаюць, што, калі атрымаецца аднавіць кантроль, можна будзе яшчэ крыху пратрымацца. Калі яшчэ пару гадоў таму ўлада рэгламентавала толькі нашы знешнія паводзіны, то сёння яна спрабуе кіраваць нашым асабістым жыццём. Дзе гуляць і займацца спортам, з кім сустракацца, у што апранацца, якую пасц... More »


pdf
Новы Час, 4 (712) 2020

Новы Час

4 (712) 2020

«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце», так называецца дакумент — вынік расследавання, праведзенага ў Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаныя справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі ад гвалту з боку ўладаў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі су... More »


pdf
Новы Час, 3 (711) 2020

Новы Час

3 (711) 2020

Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў выніку яе калектыўных намаганняў Міжнародная федэрацыя (ІІХФ) усё ж такі забрала ў Мінска права правядзення Чэмпіянату свету–2021. Рашэнн... More »


pdf
Новы Час, 2 (710) 2020

Новы Час

2 (710) 2020

Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць такога неардынарнага параўнання пацвярджае пошукавік газеты «СБ. Беларусь сегодня», якая апублікавала за першыя сем дзён 2021 года 15 а... More »


pdf
Новы Час, 1 (709) 2020

Новы Час

1 (709) 2020

Наперадзе яшчэ адзін няпросты год. Але мы ўжо ведаем, якая ўзнагарода нас чакае, калі пройдзем праз усе выпрабаванні. І мы гатовыя да гэтага. Новы 2021-ы год беларусы сустрэлі сапраўды па-новаму. 31 снежня ў 23.34 (менавіта па такім артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса ў 2020-м адседзелі суткі і атрымалі штрафы тысячы беларусаў) ледзь не ў кожным мінскім двары загрукаталі салюты. З вокнаў замігцелі агеньчыкі ліхтарыкаў. Але самае галоўнае... More »


pdf
Новы Час, 49 (708) 2020

Новы Час

49 (708) 2020

Ёсць такое выслоўе-праклён, які зазвычай прыпісваюць кітайцам: «Каб ты жыў у цікавыя часы!» Насамрэч, гэты «праклён» выдумаў брытанскі дыпламат Х’ю Нэтчбул-Х’юджэс, які быў паслом Вялікабрытаніі ў Кітаі з 1936 па 1937 гады. Тым не менш, мы сапраўды жывём у цікавы час, у час пераменаў. Наступны, 2021-ы, нягледзячы на тое, што па кітайскім календары гэта год Быка, які перамены не вельмі любіць, для нас будзе такім жа годам перамен, як і... More »


pdf
Новы Час, 48 (707) 2020

Новы Час

48 (707) 2020

Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках перадапошні нумар 2020 года. Года, які без перабольшвання можна назваць эпахальным у гісторыі Беларусі. Гэты год мы былі з вамі разам. Мы імкнуліся рабіць сваю працу сумленна і з кожным нумарам прыносіць у ваш дом не толькі свежую інфармацыю, але і надзею на лепшую будучыню для нашай краіны. Нам хацелася, каб кожны нумар «Новага Часу» даваў вам новыя веды і прымушаў задумацца над тым, што адбываецца... More »