![]() |
![]() |
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2021-01-06
Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
3 студзеня 2021 г., у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца - ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Берасцейскай вобласці ў сям'і сялян. Ужо ў 1948 г. парафіяльны касцёл тут зачынілі, святара арыштавалі. Але дзякуючы глыбокай веры бацькоў, Казімір з дзяцінства быў прывучаны да малітвы. Да першай споведзі і св. Камуніі хлопчыка рыхтаваў бацька. І ў 10-гадовым узросце адвёз яго на ровары ў бліжэйшы касцёл у Кобрын - гэта 60 км у адзін бок. Казімір Велікаселец памятае, як у дзве гадзіны ночы бацька пасадзіў яго побач на ровар, да 8 раніцы яны былі ў Кобрыне. Там святар прыняў іспыт у Казіміра, дапусціў яго да першай споведзі і Камуніі. Назад дадому - таксама 60 кіламетраў на ровары. Сям'я слухала па радыё св. Імшу на польскай мове. У юнацтве Казімір вывучыў на памяць Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі. І, калі яго прызвалі ў войска, чытаў яе штодня: калі засцілаў ложак раніцай ці калі клаўся спаць пасля адбою. Кожную нядзелю замест Эўхарыстыі маліўся на Ружанцы. Пасля войска ён адправіўся працаваць на будоўлю ў Вільню. Там жа пазнаёміўся з братамі-дамініканцамі, у далейшым прынёс у ордэне першыя манаскія шлюбы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова
Назаўжды ў сэрцах сяброў ТБМ застанецца мужны і верны сябар арганізацыі, адданы сын Беларусі, які з пашанай ставіўся да роднай мовы і лічыў яе адным са сваіх галоўных скарбаў і які да апошніх часоў дзяліўся з паплечнікамі і аднадумцамі сваімі здабыткамі як духоўнымі, так і матэрыяльнымі. 4 студзеня з прычыны каронавіруса пайшоў з жыцця ветэран Другой сусветнай вайны, геолаг, паэт і пісьменнік, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ і ТБМ, Фелі... Болей »
Будаваць новую Беларусь на Евангеллі заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы на Свята Божага Нараджэння 25 снежня ў Чырвоным касцёле ў Менску Вялікую радасць адчувалі вернікі ў гэты дзень, бо духоўны айцец, адзін з галоўных маральных аўтарытэтаў у краіне, вярнуўся да сваіх дзяцей. Усе прысутныя вернікі горача прывіталі яго несціхаючымі апладысментамі. - Сёння, калі я перасёк мяжу, машына спынілася, я стаў на калені,... Болей »
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ухваліў учынак беларускіх скаўтаў, якія зноў даставілі Бэтлеемскі агонь у Менск і іншыя гарады Беларусі. Нягледзячы на эпідэмію і закрытыя межы, скаўты не апусцілі рукі. Дапамаглі ім супрацоўнікі Гарадзенскага Польскага Кансулята і даставілі агонь праз мяжу дыпламатычным транспартам. Вернікі панеслі агеньчык у свае дамы, каб падзяліцца святлом і сагрэць родных і сяброў! Тры дні на перадсвяточных рэкалекцыях... Болей »
9 снежня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэнння беларускага краязнаўца, пісьменніка і педагога Ігара Пракаповіча з Паставаў. Зацікаўленне родным краем пачалося ў Ігара Пракаповіча ў далёкім 1985 годзе, калі ён, выпускнік геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, вярнуўся са сталіцы на радзіму і быў накіраваны на працу ў невялікую васьмігодку ў вёску Апідамы, што на мяжы з Літвой. Там паспрабаваў ладзіць першыя вандроўкі з вучнямі і ... Болей »
Пакуль над Беларуссю распасцерлі крылы пандэпія, талерантная рэвалюцыя і неталерантная контррэвалюцыя, унізе Беларусь паціху адзначае 150-годдзе вялікага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца. Фердынанд Рушчыц (Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц; 10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета, цяпер Валожынскі раён - 29 кастрычніка 1936, там жа) - мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасце... Болей »
Фестываль-конкурс хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом тваім", прысвечаны У. Караткевічу прайшоў 29 лістапада ў менскай евангельскай царкве "Святло Ісціны". У праграме былі літаратурныя чытанні, спевы, гучалі вершы і ўрыўкі з паэмаў і раманаў пісьменніка, дэманстраваліся творы мастацтва, фатаграфіі. На вечарыне выступілі выкладчык вакалу, арганізатар многіх фестываляў Аляксандр Віслаўскі, оперны спявак і служка евангельскай царквы ... Болей »
12 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка. Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены. Пачаў друкавацца з 1946 года. Аўтар аднаактовых п'ес "Перад сустрэчай" (1950), "Жыццё патрабуе" (1950), "Аксеніна цялушка" (1951), "Крымінальная справа... Болей »
Беларускамоўнае выданне з Гародні Hrodna.life па выніках конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя прызнана лепшым рэгіянальным медыем Беларусі. Пра адметнасці конкурсу распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота: Атрымліваецца, мы ўзялі самую галоўную ўзнагароду сярод і друкаваных газет, і інтэрнэт-сайтаў. Было 13 удзельнікаў, 13 рэгіянальных медыяў удзельнічала ў конкурсе, 96 журналістаў і амаль 300 матэрыялаў. Акрамя галоўнай у... Болей »
7 лістапада ў Менску прайшлі XX з'езд Партыі БНФ і ХVI з’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. У працы ўдзельнічалі 98 дэлегатаў, з іх 14 - у анлайн-фармаце. З прывітаннямі да дэлегатаў звярнуліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Сёння мы бачым, што для большасці беларусаў незалежнасц... Болей »
Урачыстасць Усіх Святых адзначылі 1 лістапада каталіцкія вернікі Глыбокага. У гэты дзень яны прыйшлі на службу ў касцёл Святой Тройцы, падзякавалі Богу за дар святасці і ў аддалі пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе. Як кажа ксёндз-пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалай Ціхановіч, 1 лістапада Касцёл нагадвае, што наша Айчына ў небе, а не на зямлі, і мы ўсе рыхтуемся да вечнасці: - Гэта п... Болей »