Наша слова, 52 (1515) 2020

Наша слова

52 (1515) 2020

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2020-12-30

Wydawca: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Будаваць новую Беларусь на Евангеллі заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы на Свята Божага Нараджэння 25 снежня ў Чырвоным касцёле ў Менску Вялікую радасць адчувалі вернікі ў гэты дзень, бо духоўны айцец, адзін з галоўных маральных аўтарытэтаў у краіне, вярнуўся да сваіх дзяцей. Усе прысутныя вернікі горача прывіталі яго несціхаючымі апладысментамі. - Сёння, калі я перасёк мяжу, машына спынілася, я стаў на калені, маліўся з удзячнасцю Богу за вяртанне і пацалаваў зямлю, - распавёў іерарх. - Я нарадзіўся на гэтай зямлі і пакліканы служыць ёй. Бацькаўшчыну нельга выкінуць з сэрца! - У нас няма АМОНу, няма танкаў, няма самалётаў, але ў нас ёсць Евангелле, - сказаў мітрапаліт Тадэвуш перад пачаткам службы. - І мы будзем будаваць новую Беларусь на Евангеллі, - прамовіў святар. - Нечаканыя выклікі, якія выпалі на долю свету і нашай краіны, якія паказалі крохкасць сучаснага сусветнага парадку і яго ўразлівасць, агалілі духоўныя праблемы сучаснага чалавека, - сказаў іерарх. - Ён даверыў сябе не Богу, але самому сабе, свайму інтэлекту, развіццю навукі, тэхналогіі, культуры. Эпідэмія паказала, што гэтага занадта мала, бо мікраскапічных памераў вірус пачаў супрацьстаяць магутным гэтага свету і паставіў іх на калені.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Наша слова, 2 (1517) 2021

Наша слова

2 (1517) 2021

Назаўжды ў сэрцах сяброў ТБМ застанецца мужны і верны сябар арганізацыі, адданы сын Беларусі, які з пашанай ставіўся да роднай мовы і лічыў яе адным са сваіх галоўных скарбаў і які да апошніх часоў дзяліўся з паплечнікамі і аднадумцамі сваімі здабыткамі як духоўнымі, так і матэрыяльнымі. 4 студзеня з прычыны каронавіруса пайшоў з жыцця ветэран Другой сусветнай вайны, геолаг, паэт і пісьменнік, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ і ТБМ, Фелі... Więcej »


pdf
Наша слова, 1 (1516) 2021

Наша слова

1 (1516) 2021

3 студзеня 2021 г., у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца - ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Берасцейскай ... Więcej »


pdf
Наша слова, 51 (1514) 2020

Наша слова

51 (1514) 2020

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ухваліў учынак беларускіх скаўтаў, якія зноў даставілі Бэтлеемскі агонь у Менск і іншыя гарады Беларусі. Нягледзячы на эпідэмію і закрытыя межы, скаўты не апусцілі рукі. Дапамаглі ім супрацоўнікі Гарадзенскага Польскага Кансулята і даставілі агонь праз мяжу дыпламатычным транспартам. Вернікі панеслі агеньчык у свае дамы, каб падзяліцца святлом і сагрэць родных і сяброў! Тры дні на перадсвяточных рэкалекцыях... Więcej »


pdf
Наша слова, 50 (1513) 2020

Наша слова

50 (1513) 2020

9 снежня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэнння беларускага краязнаўца, пісьменніка і педагога Ігара Пракаповіча з Паставаў. Зацікаўленне родным краем пачалося ў Ігара Пракаповіча ў далёкім 1985 годзе, калі ён, выпускнік геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, вярнуўся са сталіцы на радзіму і быў накіраваны на працу ў невялікую васьмігодку ў вёску Апідамы, што на мяжы з Літвой. Там паспрабаваў ладзіць першыя вандроўкі з вучнямі і ... Więcej »


pdf
Наша слова, 49 (1512) 2020

Наша слова

49 (1512) 2020

Пакуль над Беларуссю распасцерлі крылы пандэпія, талерантная рэвалюцыя і неталерантная контррэвалюцыя, унізе Беларусь паціху адзначае 150-годдзе вялікага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца. Фердынанд Рушчыц (Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц; 10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета, цяпер Валожынскі раён - 29 кастрычніка 1936, там жа) - мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасце... Więcej »


pdf
Наша слова, 48 (1511) 2020

Наша слова

48 (1511) 2020

Фестываль-конкурс хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом тваім", прысвечаны У. Караткевічу прайшоў 29 лістапада ў менскай евангельскай царкве "Святло Ісціны". У праграме былі літаратурныя чытанні, спевы, гучалі вершы і ўрыўкі з паэмаў і раманаў пісьменніка, дэманстраваліся творы мастацтва, фатаграфіі. На вечарыне выступілі выкладчык вакалу, арганізатар многіх фестываляў Аляксандр Віслаўскі, оперны спявак і служка евангельскай царквы ... Więcej »


pdf
Наша слова, 47 (1510) 2020

Наша слова

47 (1510) 2020

12 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка. Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены. Пачаў друкавацца з 1946 года. Аўтар аднаактовых п'ес "Перад сустрэчай" (1950), "Жыццё патрабуе" (1950), "Аксеніна цялушка" (1951), "Крымінальная справа... Więcej »


pdf
Наша слова, 46 (1509) 2020

Наша слова

46 (1509) 2020

Беларускамоўнае выданне з Гародні Hrodna.life па выніках конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя прызнана лепшым рэгіянальным медыем Беларусі. Пра адметнасці конкурсу распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота: Атрымліваецца, мы ўзялі самую галоўную ўзнагароду сярод і друкаваных газет, і інтэрнэт-сайтаў. Было 13 удзельнікаў, 13 рэгіянальных медыяў удзельнічала ў конкурсе, 96 журналістаў і амаль 300 матэрыялаў. Акрамя галоўнай у... Więcej »


pdf
Наша слова, 45 (1508) 2020

Наша слова

45 (1508) 2020

7 лістапада ў Менску прайшлі XX з'езд Партыі БНФ і ХVI з’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. У працы ўдзельнічалі 98 дэлегатаў, з іх 14 - у анлайн-фармаце. З прывітаннямі да дэлегатаў звярнуліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Сёння мы бачым, што для большасці беларусаў незалежнасц... Więcej »


pdf
Наша слова, 44 (1507) 2020

Наша слова

44 (1507) 2020

Урачыстасць Усіх Святых адзначылі 1 лістапада каталіцкія вернікі Глыбокага. У гэты дзень яны прыйшлі на службу ў касцёл Святой Тройцы, падзякавалі Богу за дар святасці і ў аддалі пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе. Як кажа ксёндз-пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалай Ціхановіч, 1 лістапада Касцёл нагадвае, што наша Айчына ў небе, а не на зямлі, і мы ўсе рыхтуемся да вечнасці: - Гэта п... Więcej »