Пушкін Алесь, Турэмны альбом

Турэмны альбом

Пушкін Алесь

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2019

Publisher: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Book Series: Беларуская турэмная літаратура

Sizes: 106 с. : іл.

Category: Culture

Copyright © 2019 by Алесь Пушкін; Віктар Корзун - афармленьне серыі

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная асоба мастака Алеся Пушкіна добра вядомая ў краіне і за яе межамі найперш эпатажнымі перформансамі яшчэ з часоў вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Акадэмія мастацтваў) у Мінску. Свабода, незалежнасьць не толькі ў думках, але і ў дзеяннях — вось ягонае крэда. Першыя адміністрацыйныя «суткі» Алесь атрымаў у 1989 г. за заклікі прыйсьці на першыя «Дзяды». За перформанс, прымеркаваны да дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г., праведзены ў 1989 г. у адказ на забарону кіраўніцтва ВНУ зладзіць выставу, прысьвечаную БНР, па крымінальным артыкуле Алесь Пушкін быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ўмоўна. Наступная крыміналка праз 10 гадоў за вазок гною да будынка прэзідэнцкай адміністрацыі з надпісам «За пяцігадовую плённую працу» — такую падзяку мастак выказаў Лукашэнку ў дзень заканчэньня першых прэзідэнцкіх паўнамоцтваў 21 ліпеня 1999 г.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

Пушкін Алесь, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях у Алеся Пушкіна

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... More »