- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія сябры! Надышоў новы навучальны год, а з ім і вывучэнне наступнага перыяду гісторыі нашай краіны. Вы ўжо ведаеце, як жылі людзі на землях Беларусі ў старажытнасці. Настаў час даведацца, што і як адбывалася на тэрыторыі нашай краіны ў сярэднія вякі, гэта значыць з сярэдзіны I тысячагоддзя н. э. да канца XV ст. Сваю назву сярэднія вякі атрымалі ад еўрапейскіх навукоўцаў, якія жылі пазней за 1500 г. і называлі свой час сучасным, альбо Новым. Той час, калі жылі старажытныя грэкі і рымляне, гэтыя навукоўцы лічылі старажытнасцю. Але Рымская імперыя знікла ў V ст., а Новы час пачаўся толькі ў XVI ст. Між імі прайшло прыблізна 1000 гадоў, альбо 10 вя-коў. Вось гэтыя вякі і сталі называць сярэднімі паміж старажытнасцю і Новым часам. (фрагмент)