![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2012
Рэдактар: Дранько-Майсюк Л.
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Сяргей Астравец, Kamunikat.org
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
Кожная краiна мае свае адметнасьцi. У адной мужчыны носяць чалмы, а жанчыны паранджу, у iншых любяць самбрэра або цюбяцейкi. Галовы аздабляюць шыньёнамi, парыкамi, пучкамi пер’яў, робяць процьму касiчак, заплятаюць у iх стужкi, пацеркi. А ў нас ёсьць каўтуны. З летапiсу вядома, што першы наш князь меў гэтую рэч у сябе на галаве. Жыцьцё было цяжкае, вакол дрыгва, багна, твань, i гэтым усё тлумачыцца. Мыла не было зусiм. Княская дружына з... Болей »
Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для гатэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на ўсе гузікі даўгі плашч колеру хакі. Акінчыц падкрэслена чытае мясцовую газету. Ён — не іхні. Ён не прызнаецца. Ніколі не адчуваў сябе іхн... Болей »
Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей: чыноўнікі, вайскоўцы, рэпарцёры. З вялізнай чорнай цыгарай мікрафона па-над галовамі. Колькі жаўнераў лянотна глядзелі на рэдкіх ціка... Болей »
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў і нерашуча тапталася паміж касцёлам і могілкавай цэркаўкай. У руках былі забароненыя сцягі. Чакалі, хто курыў, хто размаўляў. Бацюшк... Болей »
Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага, каб быць ратавальным, а не балесным, нават смяротным, узняцця на паверхню, да вольнага паветра, на свабоду, на адкрыты прасцяг. Хаця невядо... Болей »
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Болей »
Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён зах... Болей »
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Болей »
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Болей »
Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »