en
epub

Гутэнберг

Астравец Сяргей
Апавяданне

Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для га­тэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на ўсе гузікі даўгі плашч колеру хакі. Акінчыц падкрэслена чытае мясцовую газету. Ён — не іхні. Ён не прызнаецца. Ніколі не адчуваў сябе іхнім, гідзіўся. Аўтобус спыняецца. Яны цалуюцца з Дайнай. Ён прыгінаецца, каб выцягнуць з нетраў багажні дарожную торбу. Сходзяць у метро, ступаюць на эскалатар, які спускае іх ледзь не перпендыкулярна і вельмі глыбока, нібы ў апраметную. Яны сядаюць у куце й маўчаць, толькі шчасліва пераглядаюцца. (фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org
Belarusian Authors: Астравец Сяргей
  • Publication Date: 2016
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Book Collection: KAMUNIKAT
  • Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org