Гутарка пра вядомага сучаснага мастака, забітага рэжымам Лукашэнкі
2023-10-11 21:57
Алесь Пушкін памёр у нявысветленых акалічнасцях у гарадзенскай турме 11 ліпеня гэтага году.
Алесь Пушкін у асноўным быў акцыяністам ці перформерам. Але таксама займаўся жывапісам. Рабіў роспісы ў цэрквах. Трапляючы не аднойчы ў турму рэжыму Лукашэнкі, ён рысаваў алоўкам, яго малюнкі можна ўбачыць у кнізе «Турэмны альбом». Быў, займаўся, рабіў, рысаваў… Так, гэта ўжо мінулае, бо Алесь памёр у нявысветленых акалічнасцях у гарадзенскай турме 11 ліпеня гэтага году.
Беларускі мастак Андрэй Дурэйка доўгі час быў знаёмы з Алесем Пушкіным, хаця, як сам гаворыць, яны не былі блізкімі сябрамі. Часта аднак сустракаліся, разам працавалі, а апошнія гады Дурэйка быў куратарам некалькіх выставаў, у якіх удзельнічаў Алесь Пушкін.
Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле аўдыё.
Яраслаў Іванюк