be
pdf epub mobi fb2

Гульня белымі фігурамі

Травень Кастусь
апавяданні

Спелы талент - так двума словамі можна акрэсліць асобу Кастуся Траўня, які сёння дае на суд чытача сваю другую кніжку прозы. Першая, пад назваю ‘’Маўчы і будзь хітрым’’, выйшла летась у выдавецтве ‘’Народная кніга’’ і, думаю прынясе шмат асалоды аматарам прыгожага пісьменства, якія любяць разважанні аб сэнсе жыцця… Аўтар зборніка паўстае перад намі як чалавек бывалы, узбагачаны жыццёвым досведам. Яго герой разумны і адукаваны, ужо, як правіла, чалавек у гадах, які часам азіраецца назад і ацэнівае сваё прамінулае, бачыць хібы і промахі, дакарае сябе за нескарыстаныя мажлівасьці, за лішняю асцярожнасьць і нават палахлівасьць. Ягоны герой шукае цвёрды грунт, на якім можна збудаваць сваё ўласнае ‘’Я’’. Большасьць даўно змірылася з уласнымі стандартамі пасрэднасьці. Толькі герой Траўня з ‘’маруднасцю чарапахі’’ і ‘’упартасцю асла’’ усё жыццё шукае галоўную Істыну. Дзе яна, гэтая ісціна? Каханне? Так! Але гэтага для ягоных герояў недастаткова. Пісьменнік намацвае тую мяжу, ватерлінію, ніжэй за якую ўсё нецікава, безгустоўна і пераступіўшы якую ягоны герой трапляе ў жыццё, дзе існуе светлы, шчыры, плённы сусвет. Напэўна ‘’плённы’’ – гэта і ёсць той цвёрды падмурак, на якім пісьменнік і хоча будаваць ‘’Я’’ сваіх герояў.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Травень Кастусь
Выдаўцы і выдавецтвы: I. П. Логвінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: I. П. Логвінаў
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2008 by Кудраўцаў Я.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org