- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў іншых. Жыццё ва ўспамінах, жыццё на раздарожжы, абавязвковасць выбару і няўменне яго зрабіць. Героі аповесцяў зусім розныя людзі, як па ўзросту, так і па жыццёвых сітуацыях. Маладая маці, якая стаіць на раздарожжы – куды – самой з дзіцём, ці насуперак сумленню, стары з клопатам аб бліжніх, якім ён зусім непатрэбны і эмігрант, які, прыехаўшы ў родныя мясціны, вярнуўся ў дзяцінства і маладосць, цяжкую, складаную, несправядлівую. Усіх іх аб’ядноўвае глыбокая чалавечая філасофія. Усе яны знаходзяць у сабе высокае светлае чыстае, і адчайна хочуць бачыць тое ж навокал сябе. Кніга на доўгія зімовыя ўдумлівыя вечары, кніга, якая змушае кожнага чытача аналізаваць сваё асабістае жыццё і ставіць пытанне “ці так трэба?”. (Н.Г.)