- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар альбома Аляксандр Ласмінскі — вядомы гродзенскі тэлерадыёжурналіст і фотамастак, кіраўнік народнага фотаклуба «Гродна». У цяперашні час — дырэктар ДУ «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс», дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў. У 2003 годзе ў выдавецтве «Бе-ларусь» выйшаў яго фотаальбом «Аўгустоўскі канал. Ад Віслы да Нёмана», які стаў першым выдан-нем у краіне, дзе найбольш поўна расказана пра гэтую жамчужыну Беларусі. У 2006 годзе ўбачыла свет яго другая кніга — «Аўгустоўскі канал — турыстычны даведнік» пра адноўленую пасля рэканструкцыі трасу ўнікальнага воднага шляху. У выдавецтве «Беларусь» выйшлі таксама фотаальбомы Аляк-сандра Ласмінскага «Возера Свіцязь» (2003), «Гродна» (2003, 2006, 2007), «Прынёманне» (2005, 2007). Новае выданне прысвечана адной са старажытнейшых і цікавых мясцін Беларусі — Гродзенскай зямлі. 3 вышыні птушынага палёту адкрыецца чытачам прыгажосць гэтага цудоўнага кутка Беларусі: яго дзіўная прырода, велічныя архітэктурныя помнікі, сучасныя гарады і вёскі.