- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Зборнік уключае матэрыялы Міжнароднай навуковай канфсрэнцыі «Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада)», якая адбылася 10- 11 красавіка 2008 года. Канферэнцыя арганізавана і праведзена сумеснымі намаганнямі Гродзсенскага гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога савета дэпутатаў, інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кафедры гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі Установы адукацуі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». Матэрыялы. змешчаныя ў зборніку, утрымліваюць звесткі па шырокаму колу пытанняў, звязаных з гісторыяй, грамадска- палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіццём аднаго са старэйшых гарадоў Беларусі ў розныя перыяды айчыннай гісторыі. Адрасуецна навукоўцам. выкладчыкам гісторыі, студэнтам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, жыхарам горада і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Гродзеншчыны і яе абласного цэнтра.