- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна зьлёгку смуглая, далікатная фігура і далікатныя рукі, чысты мяккі твар. Завуць Ніна. Распавядае сваю прыватную бытавую гісторыю: у аўтакатастрофе загінуў муж; двое дзетак засталіся на руках; у яе самой слабое здароўе, а пасьля сьмерці гаспадара сям’і яно падупала яшчэ больш. І ўсё ж ні гады, якіх пад сорак, ні бяда-гора не пазбавілі жанчыну нейкай надзвычай лёгка-сьветлай энэргетычнасьці, жаноцкасьці. Волю да жыцьця, жаданьне чысьціні і прыгажосьці Ніна Чарнейка выяўляе ў паэзіі. У бібліятэчцы часопіса «Маладосць» выйшла сёлета ейная кніжачка вершаў «Грамнічная сьвечка». Гартаю старонкі, прачытваю радкі, сам сьвятлею, адтайваю, дабрэю, бо: „...жыцьцё — павуціначка тонкая, // невядома, калі абарвецца, // у гэтым сьвеце зялёна-рамонкавым // застаецца працяг — нашы дзеці...” (С. Адамовіч, Наша Ніва)