- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства, а таксама адводзіць значнае месца культуры. Наколькі гэта важна, гаворыць тэзіс, што асоба, якая не мае пэўнай арыентацыі на ідэал, не можа быць канструктыўнай. Тое ж можна сказаць і пра грамадства ў цэлым. Таму што ў адваротным выпадку магчыма толькі дэградацыя. Беларусь мае даволі сталыя традыцыі ідэалаў з гістарычнага пункту гледжання. Таму можна казаць пра пэўнае ўзнаўленне або сінтэз старых ідэалаў з новымі, што надзвычай важна ў сучасным беларускім грамадстве, якое сёння аказалася на раздарожжы. Менавіта гэта тэме былак прысвечана канферэнцыя. (Н.Г.)