- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся, на гаўбец. Перш, чым пстрыкнуць запальнічкай, патрабавальна павёў носам. Паветра было працятае пахам гнілога часныка. Гэта смярдзеў хімкамбінат. Адсюль, з дзявятага паверха, былі бачныя вострыя дзіды комінаў і доўгая, на паўсвету, грыва фіялетавага дыму. Талян прыпаліў цыгарэту, чарговым разам памацаў патыліцу. (фрагмент)