«Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы»
2024-03-08 15:18
У Любліне ўжо два гады дзейнічае беларускі кніжны клуб пад назвай “Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы”.
Аматары літаратуры сустракаюцца не толькі для таго, каб абмеркаваць апошнія прачытаныя кнігі, але разам ладзяць аматарскі тэатр, прагляды фільмаў, вывучаюць і пашыраюць беларускую мову, – распавяла адная з галоўных арганізатараў Ірына Лапо:
– Ужо другі год у нас у Любліне дзейнічае гэты клуб. Беларуская суполка ўсё павялічваецца. Людзі сустракаюцца, каб паразмаўляць на роднай мове і пра літаратуру таксама. Я тэатролаг, яшчэ працуе драматург Сяргей Кавалёў, таму ў нас моцны ўхіл у бок драматургіі і тэатру.
Большая частка сустрэч клуба адбываецца ў “БААБАБЕ” па адрасе Krakowskie przedmieście 39b, зала 21, трэці паверх.