- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святая Ліга – гэта ваенны хаўрус Рэчы Паспалітай, Аўстрыі і Нямеччыны супраць Асманскай імперыі. Дзеянні хаўруснікаў блаславіў сам папа Інакенцій XI. Але ці дапаможа гэта ў змаганні з новым турэцкім нашэсцем? Асманская імперыя заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існавання ў заваёўваннях іншых тэрыторый. Да сярэдзіны XVII стагоддзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Еўропу, балканскія, венгерскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 гадоў зламалі супраціў Венецыі і захапілі Крыт.