«Гісторыя на Свабодзе»: Цімафей Акудовіч пра тое, ці трэба пераймяноўваць Беларусь
2023-06-08 13:44
Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў.
Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду? Паразмаўлялі пра гэта з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам.