- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўныя мэты сучаснай культурнай палiтыкi былi сфармуляваны ў 1998 годзе на Мiжурадавай канферэнцыi ў Стакгольме, прысвечанай палiтыцы ў галiне культуры ў мэтах развiцця. Мэты гэтыя заключаюцца ў тым, каб ператварыць палiтыку ў галiне культуры ў адзiн з ключавых элементаў стратэгii развiцця; заахвочваць творчасць i ўдзел у культурным жыццi; умацоўваць практычную дзейнасць з мэтай захавання i павышэння ролi матэрыяльнай i нематэрыяльнай, рухомай i нерухомай спадчыны i садзеяння развiццю iндустрыi культуры; садзейнiчаць культурнай i моўнай разнастайнасцi ў рамках iнфармацыйнага грамадства i для яго карысцi; выдзяляць больш значныя людскiя i фiнансавыя рэсурсы на развiццё культуры.