- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця.