- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Барысава расказвае Свабодзе пра свайго сына-палітвязьня, яго вучобу на юрыста, ягоныя захапленьні, удзел у пасьлявыбарчых пратэстах і суд.
19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менска судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла прысуд чатыром абвінавачаным паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і артыкулу 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Усе хлопцы былі затрыманыя ў верасьні 2020 году, яны прызнаныя палітвязьнямі. Самы вялікі тэрмін атрымаў 22-гадовы Ўладзіслаў Барысаў. Яго маці Алена расказала пра сына і яго захапленьні.