Гісторык Ігар Мельнікаў выдаў кнігу пра бітву пад Баранавічамі ў 1916 годзе
2023-04-07 15:18
«Кніга "Гібель імперыі. Гісторыя Баранавіцкай бітвы 1916 г." ужо гатова і надрукавана. Пазней падрабязнасці. Шмат хто пытае пра прэзентацыі ў Беларусі. Я думаю пра гэта, але наклад не вялікі і хутка разыйдзецца. Дзе набыць кнігу напішу днямі. Мая праца для Беларусі і беларусаў працягваецца! Вельмі ўдзячны кожнаму з Вас, хто цягнецца да гістарычных ведаў і вывучае гісторыю, якая заўсёды побач», — напісаў
гісторык.