Гісторык: Беларускія дзяўчаты з Польшчы ў 1928-1939 гг. выязджалі на заробкі ў Латвію і Эстонію
2021-06-17 17:09
Выйшла кніга Юрыя Грыбоўскага „Emigracja zarobkowa z Polski na Łotwę i do Estonii w latach 1928-1939”.
З 1928 года жыхары Рэспублікі Польшча, у прыватнасці, з беларускіх зямель выязджалі на сезонныя работы ў Латвію і Эстонію. Што прымушала іх шукаць лепшай долі за граніцай?
Пра праблему эканамічнай эміграцыі беларусаў з Польшчы ў Латвію і Эстонію ў міжваенны перыяд у Выдавецтвах Варшаўскага ўніверсітэта выйшла кніга вядомага ў Польшчы і Беларусі даследчыка беларускай эміграцыі, выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэта доктара хабілітаванага, прафесара ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага „Emigracja zarobkowa z Polski na Łotwę i do Estonii w latach 1928-1939” (“Эміграцыя на заробкі з Польшчы ў Латвію і Эстонію ў 1928-1939 гг.”).
Юры Грыбоўскі разглядае праблему эміграцыі на заробкі з беларускіх зямель Польшчы праз прызму палітычных, эканамічных, сацыяльных, дэмаграфічных і нацыянальных працэсаў, якія адбываліся ў той час у Польшчы і краінах Балтыі. Юры Грыбоўскі прааналізаваў розныя аспекты жыцця палякаў і беларусаў за граніцай, у т.л. адносіны з уладамі і мясцовым насельніцтвам у краінах Балтыі, сувязі з польскай меншасцю ў Латвіі і Эстоніі.
Вучоны таксама шукаў адказы на пытанні, як знаходжанне ў іншай краіне змяніла стаўленне эмігрантаў да ўласнай краіны і як гэта паўплывала на эканамічнае становішча Польшчы. Даследчык не пакінуў па-за ўвагай і лёсу эмігрантаў з Польшчы пасля пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыі часткі тэрыторыі Польшчы, а затым Латвіі і Эстоніі Савецкім Саюзам.
Віктар Корбут
Cлухайце аўдыё