«Гэта выцісканьне з мэдыцыны». За камэнтар пра сілавікоў кардыёляга звольнілі і зь дзяржаўнага, і з прыватнага мэдцэнтру
2021-04-13 22:09
Кардыёляг Алена Баранава пакінула камэнтар на Facebook пра тое, што не хацела б лячыць сілавікоў. Празь некалькі гадзін яе звольнілі з РНПЦ «Маці і дзіця», а на наступны дзень — з «ЛАДЭ».
Пра дапамогу затрыманым, цкаваньне на «Аднаклясьніках» і свае пляны Алена Баранава расказала Свабодзе.