«Гэта быў сапраўдны духоўны лідар» — Ціханоўская пра архіепіскапа Арцемія
2023-04-25 13:14
Святлана Ціханоўская выказалася пра архіепіскапа Арцемія (Кішчанку), які памёр ноччу 22 красавіка, не дажыўшы трох дзён да свайго 71-годдзя. У 2020 годзе ён рэзка выказаўся пра гвалт беларускіх сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў і пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў. Летам 2021-га Арцемія вызвалілі ад пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага."Гэта адзіны праваслаўны святар такога высокага рангу, які публічна выступіў супраць гвалту і катаванняў у 2020 годзе, —
піша Ціханоўская. — Мы заўсёды будзем памятаць яго як чалавека з мужнай пазіцыяй у абарону годнасці і правоў чалавека. Гэта быў сапраўдны духоўны лідар. Светлая памяць".
Развітанне з архіепіскапам
Арцеміем прайшло ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне.
У панядзелак яго пахавалі на Чыжоўскіх могілках у Мінску.