Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст»
2021-01-21 15:50
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад
Сцебурака гутараць з празаікам, публіцыстам Генрыхам Вацлававічам
Далідовічам. На працягу дзесягоддзяў ён узначальваў часопіс "Маладосць",
дзе пачаў друкаваць забароненыя ў Савецкім Саюзе літаратурныя творы.
Па драбніцах, у самы неспрыяльны час, збіраў звесткі пра дзеячаў БНР і Заходняй Беларусі. Пра таямніцы архіваў кампартыі, пра "Споведзь" Ларысы Геніюш і феномен Міколы Ермаловіча — у новым выпуску нашай перадачы.
Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"