- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік укладзены з матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце». Гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія дазваляюць чытачам пазнаёміцца з досыць шырокай інтэрпрэтацыяй сучаснай палітычнай, эканамічнай, грамадзкай і культурнай сытуацыі ў краіне, у якой пануе Аляксандар Лукашэнка. Хоць наконт таго, ці ёсьць Лукашэнка бязвольнай марыянэткай у руках Пуціна альбо самастойным гульцом, няма згоды між палітолягаў, ягоны кантроль над краінай не падлягае сумненьню. У сучаснай Беларусі расквітнелі культурны апартэід, моўная дыскрымінацыя і інтэлектуальны правінцыяналізм – тыя тры кіты, на якіх трымаецца дыктатура Лукашэнкі. Безумоўна, пры дапамозе палітычных тэхналёгіяў можна разбурыць любы палітычны рэжым, але толькі арганічная культурная праца здольная забясьпечыць дэмакратычную будучыню для Беларусі. Таму адная з галоўных высноваў канфэрэнцыі гучыць наступным чынам – без сур’ёзных зьменаў у культуры беларускага грамадзтва рэпрадукцыя палітычнага аўтарытарызму ўяўляецца непазьбежнай. Галоўны абавязак інтэлектуала – імкнуцца да гуманізацыі грамадзтва, адкрываць яго на вонкавы сьвет.