- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесяць настаўнікаў Вішаўскай базавай школы-сада на чале са сваім дырэктарам кожны дзень дабіраюцца са Слоніма на працу аўтастопам. Такім жа спосабам яны вяртаюцца назад у горад. Адлегласць ад Слоніма да вёскі Вішава Слонімскага раёна складае прыкладна 28 кіламетраў. “Кожную раніцу я спяшаюся на школьны аўтобус. Аўтобус выязджае з горада прыкладна ў 7 гадзін раніцы, збірае па вёсках дзяцей і вязе іх у Дзераўноўскую школу. На гэтым аўтобусе мы даязджаем да Дзераўной. Да Вішава — яшчэ 7 кіламетраў — дабіраемся хто як можа, звычайна, на папутках. Усяго нас у Вішаўскай школе працуе 10 чалавек з горада, больш за палову педкалектыву. Пасля заняткаў патрэбна даехаць на папутках назад да Слоніма. Найчасцей ловім калгасную тэхніку да Дзераўной, а ўжо там “галасуем” на шашы, каб заехаць у горад. Бывае, у 7 гадзін вечара тольк і дамоў трапляю...” — расказваў сваю падарожную гісторыю знаёмы настаўнік. А напрыканцы дадаў, што ўпраўленне адукацыі сёння не мае магчымасці неяк вырашыць праблему падвозу педагогаў да месца працы.