- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моладзь за чысты край. Але не за чыстыя прыпынкі і аўтобусы? Да ўдзелу ў акцыі “Моладзь ЗА чысты край”, якая праводзіцца ў Слонімскім раёне з 25 красавіка да 31 траўня, найперш трэба прыцягнуць тых маладых людзей, якія неналежным чынам ставяцца да грамадскай маёмасці і чысціні ў грамадскіх месцах. Хто з памылкамі піша на прыпынках? Амаль кожны прыпынак у горадзе Слоніме сёння спаганены надпісамі непрыстойнага характару ці незразумелымі ўмоўнымі сімваламі. Размаляваныя фарбай з балончыкаў ці маркерамі, яны псуюць агульнае ўражанне ў горадзе, які ўвесь літаральна ззяе чысцінёй.