- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Газета Слонімская» была адноўлена ў 1997 годзе як грамадска-палітычнае незалежнае выданне. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам з'яўляецца Віктар Валадашчук. Мова выдання — беларуская і руская. Першы нумар адроджанай «ГС» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 паасобнікаў. З цягам часу наклад узрос да 12 500 паасобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюджання газеты, на якой пражывае прыкладна 250 тысяч чалавек. «ГС» пачалі чытаць не толькі ў Слонімскім, але і Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Навагрудскім раёнах Гродзеншчыны ды іншых рэгіёнах рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выдалена з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюджвання праз «Белсаюздрук», наклад упаў да 7 000 паасобнікаў.