- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гэта страта для ўсёй Беларусі, — кажа лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (менавіта ў АГП уваходзіў Старавойтаў). — Краіна страціла Асобу, Легенду, рэфарматара. Васіль Канстанцінавіч не толькі двойчы Герой працы, гэта Герой нашага часу. Чалавек, што не захацеў падладжвацца пад кіраўніка, што не захацеў быць сярод прыдворнай чэлядзі. У яго заўсёды быў свой погляд на навакольны свет, свая пазіцыя. Васіль Старавойтаў нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай воблаcці. Удзельнічаў у вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. Працаваў на камсамольскай і партыйнай працы.