- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
—Мы вяртаемся ў савецкія часы? Для таго каб купіць таннейшыя прадукты, такія як ногі, вушы, хвасты і г. д., патрэбны знаёмыя ў гандлі. Іначай ніяк не дакупішся. Усё прадаецца з-пад прылаўка. Што будзе далей? — SMS-паведамленне такога зместу прыйшло на рэдакцыйны тэлефон “Газеты Слонімскай”. Для таго каб пацвердзіць ці абвергнуць словы нашага чытача, у нядзелю карэспандэнт пацікавілася ў слонімскіх крамах наяўнасцю свіных ног, хвастоў ды вушэй. Як высветлілася, ногі на халадзец сапраўды сёння сталі дэфіцытам, і звычайна іх можна набыць у дні прывозу, і тое, калі пашанцуе, бо гэты тавар хутка разбіраюць. Праўда, у адным з магазінаў карэспандэнт амаль натрапіла на патрэбны тавар… —Свіных ног у продажы ў нас няма, бо мясакамбінат іх нам не прывозіць наогул, — сказалі карэспандэнту ў магазіне мясных паўфабрыкатаў. —Прывозяць ногі, але цяпер яны адсутнічаюць, — зазначылі ў другім магазіне. — Прыходзьце ў аўторак ці чацвер, у дні прывозу. Але іх хутка разбіраюць, за дзве гадзіны можа не стаць, як і таннай каўбасы, — параіла прадаўшчыца. —Што значыць “вам вельмі патрэбны ногі”, калі ў нас іх няма? — з раздражненнем папракнула прадавец у трэцім магазіне. — Мы іх не хаваем, адразу выкладваем на вітрыну. Ногі ў гэтым магазіне, як і ў папярэдніх, раскупляюць хутка, і, як адзначыла прадавец, іх даюць усяго па 10-12 кілаграмаў на прывоз.