- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сусветны эканамічны крызіс, які, па словах кіраўніка дзяржавы, нам “не вельмі пагражае”, тым не менш настойліва залазіць у кішэні простых беларускіх спажыўцоў. Раніцай 29 кастрычніка ў слонімскім універсаме “Верасок” на Брэсцкай вуліцы адзін кілаграм добрай варанай каўбасы “Прыма-экстра” каштаваў 13 660 рублёў. Самая дарагая ў той дзень каўбаса салямі каштавала там 33 130 рублёў за кілаграм. Калі раніцай 6 лістапада аўтар гэтых радкоў зверыў кошты, то аказалася, што тая ж “Прыма-экстра” каштуе ужо 13 720 рублёў, а салямі — 33 320 рублёў. Як бачым, каўбасны індэкс у першым выпадку падрос на 60 рублёў, а ў другім — на 190. “А што вы хацелі, з 1-га цэны на ўсё мясное павысіліся на 5%”, — патлумачыла прадавец у мясным аддзеле. Але падаражэлі не толькі мясныя вырабы. (фрагмэнт)