- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суботу, 27 кастрычніка, прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прынялі ўдзел у штогадовай акцыі па ўшанаванні паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы. У гэты дзень з розных куткоў Беларусі ў Свіслач прыехалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партый, каб ушанаваць памяць братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх, а таксама іншых удзельнікаў паўстання 1863 года. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі вёску Якушоўка, дзе захаваліся рэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх. Мерапрыемства праходзіла пад пільным наглядам прадстаўнікоў праваахоўных органаў. У выніку былі затрыманы чатыры чалавекі, якіх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта парушылі закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.