- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” слонімцы навялі парадак у лесе на плошчы 48 гектараў. Па традыцыі ў дабрачыннай акцыі “Чысты лес”, якая прайшла сёлета 13 кастрычніка пад дэвізам “Лёс лесу ў нашых руках”, прынялі ўдзел і слонімцы. Парадак у вызначаных мясцовым лясгасам месцах наводзілі 114 чалавек, паведамляе http://slonimleshoz.by. Яны прыбралі 35 метраў кубічных смецця, што пакінулі пасля сябе ў лесе нядбайныя слонімцы. Пры гэтым было задзейнічана восем адзінак тэхнікі.