- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жывуць, як на хутары. За цагельным заводам у другіх Пятралевічах пры лесе стаяць тры дамы, якія маюць адпаведную нумарацыю на Завадской вуліцы. Аднак дамы знаходзяцца ў баку ад вёскі, і людзі там жывуць, лічы, як на хутары. Раней гэтыя дамы былі ведамасным жыллём слонімскай фабрыкі пер’е- пуховых вырабаў. Калі ж справы на прадпрыемстве незаладзіліся, дамы перадалі на баланс раённай камунальнай службы. Па словах дырэктара РУП ЖКГ Уладзіміра Покалы, яны не ў захапленні ад такога “падарунка”, бо жыллё там знаходзілася (і знаходзіцца) не ў лепшым стане. Мы прыехалі туды 15 кастрычніка пасля некалькіх настойлівых тэлефанаванняў насельніцы кватэры №1 у доме №2 Таццяны Пархановіч. У тым доме знаходзяцца тры кватэры з пячным ацяпленнем, без водаправода і іншых выгодаў. У кватэры Таццяны Уладзіміраўны якраз поўным ходам ішлі рамонтныя работы.