- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадаюцца школы, садкі, бібліятэкі, клубы. У Гродзенскай вобласці налічваецца каля трох тысяч занядбаных аб’ектаў нерухомасці, якія могуць быць выстаўленыя на продаж. Такія дадзеныя былі агучаныя на адной з нарад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнэсу. Напрыклад, на тэрыторыі трох суседніх раёнаў — Слонімскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага — такіх аб’ектаў даволі шмат. Звяртаюць на сябе ўвагу найперш пустыя будынкі школ і дзіцячых садкоў. Асабліва іх шмат у сельскай мясцовасці. Там, дзе некалі раслі і вучыліся вясковыя дзеткі, будынкі апусцелі. Няма каму вучыцца, няма каму ў вёсцы хадзіць у той самы дзіцячы садок ці яслі. А будынкі гэтыя даволі вялікія, дыхтоўныя і прыстойныя. Пабудаваць падобныя сёння — трэба ўкласці шмат грошай.